Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яшчэ 7 дзён таму курс самай папулярнай крыптавалюты быў каля 15 тысяч даляраў за адзінку.

Паводле шэрагу сайтаў курсаў крыптавалютаў, цана за 1 біткойн упала 17 студзеня да 10 тысяч даляраў. На момант публікацыі курс не апусьціўся ніжэй за 10 тысяч, але дасягнуў у мінімуме (на 14:00) 10 005 даляра за біткойн і пайшоў у невялікі рост.

За апошні тыдзень крыптавалюта страціла больш за траціну цаны. Цягам апошніх 24 гадзін практычна ўсе папулярныя крыптавалюты страцілі ў цане 15–30%. Месяц таму крыптавалюты ставілі рэкорды па цане — курс біткойна амаль дасягнуў 20 тысяч даляраў за 1 біткойн (19 783 даляра за біткойн 17 сьнежня). Год таму за біткойн давалі 904 даляра, два гады таму — 380 даляраў.

Біткойн. Блокчэйн. Крыптавалюты. Тлумачым на пальцах.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:54 0:00

У Беларусі апэрацыі з крыптавалютамі пакуль фактычна не дазволеныя і не забароненыя фізычным асобам. Дэкрэт «Аб разьвіцьці лічбавай эканомікі», які ўзаконіць апэрацыі з крыптавалютамі, набудзе сілу 28 сакавіка.

Пасьля гэтага дзейнасьцю, у якой ёсьць прыкметы прафэсійнай і біржавой дзейнасьці па каштоўных паперах, інвэстыцыйнага фонду, а таксама ажыцьцяўленьня апэрацый дзеля стварэньня і разьмяшчэньня ўласных лічбавых знакаў, змогуць займацца рэзыдэнты «Парку высокіх тэхналёгій», а фізычныя асобы змогуць легальна здабываць («майніць») крыптавалюты і карыстацца імі як грашыма. Нацбанк возьме крыптавалюты на ўнутраны кантроль.​

«Шалёныя грошы». Што людзі думаюць пра біткойн
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:47 0:00

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG