Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былы мэнэджэр «Дынама» Беражкоў памяняў клюб, яго запрасіў на працу старшыня КДБ


Уладзімер Беражкоў, архіўнае фота

Былы генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» Ўладзімер Беражкоў уладкаваўся ў Беларускі клюб біятлёну на ўмовах дамовы падраду.

Прапанаваў яму працу кіраўнік Беларускай фэдэрацыі біятлёну, старшыня КДБ Валеры Вакульчык.

Беражкоў распавёў «Прессболу», што старшыня фэдэрацыі абазначыў шэраг задач, у тым ліку стратэгічных, пэрспэктыўных, актуальных.

«У ліку, напрыклад, самых бліжэйшых — адзін сурʼёзны стартап. Гэта стварэньне ў Беларусі ўнікальнага мэдцэнтру па рэабілітацыі спартоўцаў. Гэты працэс я як мэнэджэр цяпер і курырую».

Былы генэральны мэнэджэр хакейнага клюбу «Дынама» (Менск) Уладзімер Беражкоў быў затрыманы ў жніўні 2015 году, яго абвінавачвалі ва злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі і ў крадзяжы грашовых сродкаў клюбу — каля мільярда рублёў. Паведамлялася, што ён папрасіў памілаваньня ў Аляксандра Лукашэнкі. Беражкоў выйшаў на волю пад падпіску аб нявыезьдзе.

XS
SM
MD
LG