Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія музыкі прысьвяцілі 9 песень 250-годзьдзю Агінскага


Фрагмэнт вокладкі альбома
Фрагмэнт вокладкі альбома

Сярод удзельнікаў праекту — Вольскі, Вайцюшкевіч, Хаменка, Атмараві, Пукст і іншыя.

У межах маштабнага праекту «250», прысьвечанаму юбілею кампазытара Міхала Клеафаса Агінскага, беларускія музыкі выклалі альбом «Anima» на Tuzin.fm. У праекце таксама прадстаўленыя тры фатацыклі, дакумэнтальны фільм, сайт і скульптура. Альбом можна бясплатна праслухаць на Soundcloud альбо спампаваць адным файлам.

Па словах прадусара праекту Максіма Сіры, музыкам прапаноўвалася запісаць новую песьню альбо выканаць старую, эмацыйна сугучную слову «Радзіма». Моўных абмежаваньняў не чынілася: у праекце тры песьні па-расейску і шэсьць — па беларуску.

У праекце ўзялі ўдзел Атмараві, Сяргей Пукст, Зьміцер Вайцюшкевіч, гурт ili-ili, Алег Хаменка, гурты Rockerjoker і Naka, Уладзімер Пугач і Лявон Вольскі. Альбом выклалі ў сеціва акурат на юбілей Агінскага, 25 верасьня. У гэты ж дзень пройдзе яго жывая прэзэнтацыя ў бары «Хуліган».

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG