Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бізнэсовец Шумскі павялічыў нафтавыя актывы ў Расеі


Валер Шумскі
Валер Шумскі

Дэпартамэнт па карыстаньні нетрамі Прыволскай фэдэральнай акругі Расеі 18 кастрычніка прысудзіў перамогу кампаніі «Юкола-нефть» на аўкцыёне за права карыстаньня нетрамі на Запароскім участку ў Самарскай вобласьці, піша «Ежедневник». Пра перамогу на аўкцыёне гаворыцца на афіцыйным сайце кампаніі.

Раней кампанія 56-гадовага бізнэсоўца беларускага паходжаньня Валера Шумскага набыла ў Самарскай вобласьці правы на Тамбашыйскі і Хварасьцянскі ўчасткі, дзе ў 2016 годзе правялі сэйсмавыведку (мэтад пошуку нафты і газу), а ў 2018 годзе плянуюць адкрыць два радовішчы. З 2002 года «Юкола-нефть» працуе ў Саратаўскай вобласьці, здабывае нафту на васьмі ўчастках трох радовішчаў. У 2016 годзе кампанія стала ўладальніцай яшчэ двух участкаў у Саратаўскай вобласьці, на мяжы з Валгаградзкай.

«Юкола-нефть» здабыла 2-мільённую тону нафты ў сярэдзіне 2015 году, 3-мільённую заплянавала ўжо на 2018-ы. Летась кампанія здабыла 314 тысяч тонаў нафты, на наступны год заплянавала 500 тысяч тонаў.

Валер Шумскі трапляў ва ўсе тры топ-сьпісы пасьпяховых і ўплывовых бізнэсоўцаў «Ежедневника»: у 2011 годзе быў на 25-м месцы, у 2013-м — на 24-м, у 2016-м — на 21-м. Акрамя «Юколы», валодае расейскімі кампаніямі «Богородскнефть» і «Поволжскнефть», інвэстуе ў Беларусь і ахвяруе на РПЦ у Расеі і Беларусі, уласьнік менскага клюбу TNT.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG