У Празе праходзіць выстава беларускай мастачкі Руфіны Базлавай, якая праз беларускую вышыўку расказвае гісторыю палітычных зьняволеных у Беларусі. Танкі, турмы, імёны зьняволеных уплеценыя ў арнамэнты, вышытыя чырвонымі крыжыкамі і зразумелыя бяз словаў. Пры выставу піша Эймас Чапл, Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.
Як вышыўка крыжыкам нагадвае сьвету пра беларускіх палітычных зьняволеных. ФОТА
Мастачка Руфіна Базлава праз традыцыйную беларускую вышыўку расказвае гісторыю палітвязьняў у Беларусі.
1
Экспазыцыя ў Празе ў мастацкай форме, якая звычайна асацыюецца з традыцыйным беларускім адзеньнем, асьвятляе цяжкае становішча палітычных зьняволеных у Беларусі.
2
На выставе пад назвай Framed In Belarus экспануюцца вышытыя крыжыкам творы, якія выяўляюць асобы зьняволеных пасьля сфальшаваных прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі. Праца выстаўленая ў рамках Matter of Art Biennale ў Нацыянальнай галерэі Прагі.
3
Руфіна Базлава – беларуская мастачка ў Чэхіі, аўтарка праекту, які яна распачала разам з мастацтвазнаўцай Софіяй Токар.
Framed In Belarus – гэта збор з 681 вышыўкі. Іх зрабілі валянтэры з усяго сьвету паводле эскізаў, створаных Базлавай.
Framed In Belarus – гэта збор з 681 вышыўкі. Іх зрабілі валянтэры з усяго сьвету паводле эскізаў, створаных Базлавай.
4
Кожны твор мастацтва прысьвечаны асобнаму зьняволенаму.
Гэтая вышыўка крыжыкам ілюструе лёс жыхаркі Менску Настасьсі Кухты, якая кіравала цырульняй да арышту і зьняволеньня ў 2022 годзе за ўдзел у пратэстах супраць фальсыфікацыі выбараў. Яна адбывае пяцігадовы тэрмін паводле абвінавачваньня ў сувязі з «экстрэмісцкім фармаваньнем».

5
Фрагмэнт твору, на якім паказаныя сутыкненьні пратэстоўцаў зь сілавікамі ў Берасьці.
Базлава кажа, што тэкстыльнае палітычнае мастацтва, якое імітуе ўзоры традыцыйных вышыванак, уражвае менавіта тым, што яно не шакуе. Адрозна ад трывожных дакумэнтальных здымкаў паслявыбарчага гвалту, вышыўкі крыжыкам «прыгожыя, нават калі яны на складаныя тэмы», – сказала мастачка ў інтэрвію Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода.

6
Вадамёт і пратэстоўцы на пано, вышытым крыжыкам.
Базлава дадае, што з выяваў, падобных на піктаграмы, робіцца «адразу зразумелым, што адбываецца», як для замежнай аўдыторыі, так і для беларускага гледача.
Базлава дадае, што з выяваў, падобных на піктаграмы, робіцца «адразу зразумелым, што адбываецца», як для замежнай аўдыторыі, так і для беларускага гледача.
7
Выява Дзьмітрыя Дубкова, які перакрывае дарогу машынай для ўборкі вуліц у 2020 годзе. Беларуса асудзілі на сем гадоў пазбаўленьня волі, абвінаваціўшы ў «наўмысным блякаваньні транспарту». Дубкова вызвалілі ў сьнежні 2025 году.
8
Базлава раней вагалася, ці ствараць цыкль аб лёсах соцень палітычных зьняволеных у Беларусі. Яна кажа, што цьвёрда вырашыла працягнуць праект вышыўкі крыжыкам пасьля размовы з жонкай зьняволенага, якая сказала ёй: «Чым больш мы пра іх гаворым, тым у большай яны бясьпецы».
9
Выстава працуе да 13 верасьня ў Вялікай залі Нацыянальнай галерэі Прагі.