Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьезд БХД пройдзе 13 чэрвеня ў Палацы культуры МТЗ


Зьезд БХД у 2011 годзе
Зьезд БХД у 2011 годзе

Устаноўчы зьезд партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» пройдзе ў Палацы культуры Менскага трактарнага заводу. Дамову з адміністрацыяй падпісалі 10 чэрвеня.

Пра гэта паведаміў адказны сакратар аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Дзяніс Садоўскі.

Палац культуры МТЗ пагадзіўся даць памяшканьне для правядзеньня зьезду толькі пасьля тэлефанаваньня зь Менгарвыканкаму. Спачатку там адмаўляліся даць памяшканьне, тлумачачы гэта «падрыхтоўчай працай да магчымага рамонту».

Пасьля шэрагу адмоваў у арэндзе памяшканьня беларускія хрысьціянскія дэмакраты зьвярнуліся ў Менгарвыканкам па дазвол правесьці зьезд на плошчы Свабоды ў Менску. Аднак улады не далі дазволу. Паводле намесьніка старшыні Менгарвыканкаму Ігара Карпенкі, на плошчы «заплянавана правядзеньне іншага масавага мерапрыемства».

На зьезьдзе плянуецца прыняць рашэньне пра рэгістрацыю партыі, прыняць яе абноўленую і пашыраную праграму, абраць кіраўніцтва і абмеркаваць палітычныя кампаніі 2015 году, паведамляе прэс-служба БХД.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG