Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніка менскай міліцыі Барсукова прызначылі намесьнікам міністра ўнутраных спраў


Аляксандар Барсукоў
Аляксандар Барсукоў

Начальнік ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандар Барсукоў прызначаны намесьнікам міністра ўнутраных спраў. Адпаведны ўказ 10 лістапада падпісаў Аляксандар Лукашэнка.

Аляксандар Барсукоў быў прызначаны кіраўніком менскай міліцыі ў кастрычніку 2011 году, раней узначальваў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў МУС.

У сьнежні 2010 Барсукоў адмовіўся публічна папрасіць прабачэньня за зьбіцьцё журналістаў супрацоўнікамі міліцыі 19 сьнежня.

У 2012 годзе праз разгоны мірных акцыяў пратэсту і рэпрэсіі супраць іх удзельнікаў Аляксандар Барсукоў быў унесены ў «чорны сьпіс» Эўразьвязу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG