Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністры ЭЗ асудзілі рэжым Асада і Расею за ўдары па Алепа


Старажытная частка Алепа, архіўнае фота
Старажытная частка Алепа, архіўнае фота

Міністры замежных справаў краінаў Эўразьвязу рашуча асудзілі сырыйскі рэжым і Расею за авіяўдары па цывільных цэлях ва ўсходняй частцы Алепа, што знаходзіцца пад кантролем паўстанцаў. У заяве гаворыцца, што ўдары, якія наносяцца, могуць быць прыраўнаваныя да «ваенных злачынстваў».

Усе 28 міністраў краін ЭЗ падпісалі заяву, у якой адзначаецца, што з пачатку наступу войскаў Башара Асада інтэнсіўнасць і маштабы авіяналётаў на ўсходнія раёны Алепа відавочна неадпаведныя вырашэнню ваенных задач.

У заяве гаворыцца аб прыцэльным бамбаваньні бальніц, школ, аб'ектаў гаспадарчай інфраструктуры з выкарыстаньнем «бочкавых» бомбаў, касэтных і хімічных боепрыпасаў.

Ініцыятарамі заявы на сустрэчы міністраў 17 кастрычніка ў Люксэмбургу сталі кіраўнікі МЗС Францыі і Вялікай Брытаніі. Назваўшы Расею «лялькаводам» сырыйскага рэжыму, міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Барыс Джонсан заявіў, што бамбаваньне Алепа «ганебнае». Кіраўнік МЗС Францыі Жан-Марк Эйро сказаў, што міністры разгледзелі ўсе магчымасьці для аказаньня большага ціску на Асада і яго саюзьнікаў.

Раней у той жа дзень кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства ЭЗ Федэрыка Магерыні заявіла, што ніводная з краін Эўразьвязу не падымала пытаньня аб увядзеньні санкцый супраць Расеі ў сувязі з бамбаваньнямі Алепа. Яна дадала, што захоўваюцца магчымасьці для падаўжэньня абмежавальных захадаў супраць рэжыму Асада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG