У Харкаўскай вобласьці паблізу Балаклеі ў ноч на 23 сакавіка на вайсковым складзе дэтанавалі боепрыпасы. З-за выбуху эвакуяваны амаль 20 000 жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Прычынай выбухаў, паводле папярэдніх высноваў, зьяўляецца дывэрсія, але не выключаюць і службовай халатнасьці. Раніцай 23 сакавіка ў Балаклеі на тэрыторыі вайсковага складу працягваліся выбухі рознай інтэнсіўнасьці.
Выбухі боепрыпасаў на вайсковым складзе ў Балаклеі (фотагалерэя)
1
У Балаклеі пражывае каля 30 000 чалавек
2
Пажар з наступнай дэтанацыяй боепрыпасаў пачаўся ў 2:46.
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА
ПАГЛЯДЗЕЦЬ ВІДЭА
3
На артскладах захоўваюцца 138 000 тон боепрыпасаў, а агульная плошча арсеналу размешчаная на 368 гектарах
4
Улады эвакуявалі ў 10-кілямэтровай зоне каля дваццаці тысяч чалавек
5
Пакуль няма ахвяраў сярод вайскоўцаў і цывільнага насельніцтва. Такія папярэднія зьвесткі на брыфінгу ў Кіеве паведаміў міністар абароны Ўкраіны Сьцяпан Палтарак
6
Галоўны вайсковы пракурор Украіны Анатоль Маціяс паведаміў, што пракуратура разглядае дзьве вэрсіі прычын выбухаў, якія пачаліся ў ноч на 23 сакавіка. Прыярытэтнай, паводле ягоных словаў, ёсьць вэрсія аб дывэрсіі, але не выключаецца і службовая халатнасьць
7
Пажарная і выратавальная тэхніка МНС паблізу артскладаў
8
Раніцай 23 сакавіка ў Балаклеі Харкаўскай вобласьці на тэрыторыі вайсковага складу працягваюцца выбухі рознай інтэнсіўнасьці
9
Абалонка снарада, выкінутага выбухам на дарозе блізу Балаклеі
10
Украінскія вайскоўцы патрулююць тэрыторыю ў Балаклеі