Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баль у гонар Элізы Ажэшкі ўпершыню прайшоў у Горадні

У Швайцарскай даліне ў Горадні ў дворыку дома Элізы Ажэшкі адбыўся баль з рэканструкцыяй танцаў ХІХ стагодзьдзя. Менавіта 16 чэрвеня спаўняецца 110 гадоў з таго дня, як знакамітая пісьменьніца стала ганаровай грамадзянкай Горадні.

Імпрэзу падрыхтавалі супрацоўнікі абласной бібліятэкі імя Карскага.

Баль у гонар Элізы Ажэшкі ў Горадні даецца ўпершыню. Усё як і было ў часы пісьменьніцы: элегантныя пані і галянтныя кавалеры танцавалі палянэз, вальсы, кадрылі, полькі. Усе ахвотныя маглі паўдзельнічаць у танцавальным майстар-клясе. Госьці салёна ў доме Ажэшкі слухалі сьпевы і вершы, аматары гулялі ў карты, фанты... На балі прысутнічалі госьці з Польшчы і Літвы.

Паказаць яшчэ

1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
XS
SM
MD
LG