Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Бацька» наш нейк выкруціцца, ён заўсёды выкручваўся, — апытаньне ў Горадні


Наўпроставы лінк


Першы мужчына: «Шчыра? Я ўсё ж чакаю 2015 году з асьцярогай. Апошнія гады даюцца цяжка. Хоць нібыта ў маёй сям’і, у маім жыцьці нічога надта праблемнага не адбываецца. Але ў цэлым абстаноўка ў краіне не дазваляе глядзець з аптымізмам у будучыню».

Другі мужчына: «Думаю, будзе стабільна, „бацька“ наш ня дасьць. Ну, ня ведаю, нейк выкруціцца, ён заўсёды выкручваўся».

Першая жанчына: «Ой, не, паляпшэньня пэўна ня будзе. Заробкі ўсё роўна падаюць, а цэны ўсё роўна растуць. З такім курсам даляра, які цяпер, я атрымліваю дзьвесьце даляраў. Працую ў начныя зьмены на хімічным прадпрыемстве».

Муж: «Не кажы — дзе працуеш».

Трэці мужчына: «Цяжкасьцяў чакаць нам эканамічных. Чаму? А вы не разумееце? Калі сьцісла: цяжкасьцяў чакаць і рыхтавацца да гэтага».

Другая жанчына: «А мне б хацелася, каб усё было добра (сьмяецца). Але я думаю, што гэты год будзе цяжкі, менавіта ў эканамічным пляне будзе вельмі цяжкі. І цэны, і курсы валюты. А самае галоўнае, каб было ў нашых людзей здароўе, было за што лячыцца!»

Трэцяя жанчына: «Ужо ўсё роўна нам, таму што прызвычаіліся за столькі год, што ўсё мяняецца. Ужо шукаеш у нейкіх іншых каштоўнасьцях плюсы. Гэта ўсё-ткі мэнталітэт: усе жывыя-здаровыя, дзякуй Богу. А што думаць дрэнна? Будзе дык будзе. Мы ўжо да ўсяго звыклі. Будзе горш, напэўна, усё-ткі».

Чацьвёрты мужчына: «Пакуль працы ў мяне няма. Нічога не магу сказаць. Ну, так, усё ў тумане».

Пяты мужчына: «Напэўна, цяжкавата будзе. А наконт прасьвету — я ня ў курсе, не ад нас залежыць. Шмат фактараў уплывае апошнім часам на гэта. Справа таксама з Расеяй, ад якой мы залежым. Санкцыі. Як бы ні было, на нас усё роўна ўплывае».

Чацьвёртая жанчына: «Гэты год, асабіста для мяне і маёй сям’і, быў цяжкі. Спадзяюся, што ў год казы, каза сама такая міралюбная жывёла, усё будзе добра. Не, з працай, думаю, будзе горш. Заробку больш ня будзе. Але ўсё роўна аптымізм нейкі ёсьць. Можа, менш я змагу купіць, таму што па заробку ўжо адчуваю, што ў мяне заробак меншы становіцца. Чыста, напэўна, з майго характару, зь веры маёй, што горш быць не павінна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG