Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэла выслала двух амэрыканскіх дыпляматаў у адказ на санкцыі


Нікалас Мадура, архіўнае фота

Пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах 20 траўня Нікаляса Мадура ЗША анансавалі новыя эканамічныя санкцыі супраць афіцыйнага Каракасу. Улады Вэнэсуэлы адказалі на гэта высылкай паверанага ў справах ЗША і ягонага намесьніка, піша Reuters.

Часовы павераны ў справах ЗША ў Вэнэсуэле Тод Робінсан і ягоны намесьнік Браян Наранха мусяць пакінуць краіну цягам 48 гадзінаў. Тамтэйшыя ўлады абвінавацілі іх у таемнай «вайсковай змове» супраць Вэнэсуэлы (доказаў не прадставілі, але паабяцалі абнародаваць іх неўзабаве). Нікаляс Мадура, абвясьціўшы аб высылцы, заяўляў, што «ні змовамі, ні санкцыямі» ў яго «не адбяруць Вэнэсуэлу». Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША адрынуў гэтыя закіды.

ЗША, Канада, краіны Эўразьвязу і большая частка краінаў Лацінскай Амэрыкі заяўлялі, што выбары ў Вэнэсуэле не адпавядалі дэмакратычным стандартам. Большая частка апазыцыі абвясьціла байкот галасаваньню, яўка нават паводле афіцыйных зьвестак была меншай за палову выбарнікаў.

Аляксандар Лукашэнка віншаваў Мадура зь перамогай, назваў вэнэсуэльскія выбары «сапраўднай дэмакратыяй і народнай справядлівасьцю».

Прэзыдэнцкія выбары ў Вэнэсуэле праходзяць на фоне глыбокага эканамічнага крызісу — гадавая інфляцыя па выніках 2017 году перавысіла 2600%. Абвяшчэньню выбараў папярэднічалі масавыя пратэсты, удзельнікі якіх абвінавачвалі Мадура ў ігнараваньні законаў, ва ўзяцьці пад варту палітычных апанэнтаў і ў ціску на судовыя органы, а таксама ў эканамічных праблемах краіны.

Як Мадура ўтрымаўся ва ўладзе ў Вэнэсуэле

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG