Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабруйскую пэнсіянэрку судзяць за «Марш недармаедаў» і Дзень Волі


Любоў Санкевіч, архіўнае фота
Любоў Санкевіч, архіўнае фота

Любоў Санкевіч не прызнае сябе вінаватай, бо не прымала актыўнага ўдзелу ў гэтых акцыях, але прысутнічала на знак пратэсту супраць парушэньняў сваіх грамадзянскіх правоў.

Цягам некалькіх гадоў Любоў Санкевіч безвынікова спрабуе дамагчыся прызнаньня незаконнасьці свайго звальненьня з працы. З гэтай прычыны яна неаднаразова прымала ўдзел у вулічных мітынгах у Менску, якія праводзіла грамадзянская ініцыятыва «Супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». За ўдзел у мітынгах Любоў Санкевіч была пакараная штрафамі, якія ў жанчыны спаганяюць з пэнсіі.

Праваабаронца Тамара Сяргей адзначае, што вінаватасьць Любоў Санкевіч, зьвязаную з сакавіцкімі акцыямі пратэсту, у судзе не даказаная, а новая спроба пакараць жанчыну зьяўляецца помстай пэнсіянэрцы за яе актыўную грамадзянскую пазыцыю.

Судовае рашэньне ў адміністрацыйнай справе Любові Санкевіч будзе абвешчанае 12 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG