Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар эканомікі расказаў, якую інфляцыю чакае


Ілюстрацыйнае фота

Інфляцыя ў Беларусі можа выйсьці на ўзровень 2–3% у 2020–2021 гадах, заявіў міністар эканомікі Ўладзімер Зіноўскі ў перадачы «Галоўны эфір» на дзяржаўным тэлеканале «Беларусь-1».

«У ідэале інфляцыя павінна быць 2-3%, ня болей, як і сусьветны трэнд», — казаў Уладзімер Зіноўскі, дадаўшы, што ў Беларусі «проста іншага шляху няма».

Паводле зьвестак Ўсясьветнага банку, сярэдняя інфляцыя ў сьвеце была роўнай 1,977% за 2016 год, 2,021% за 2015-ы. У Беларусі інфляцыя за 2017 год была роўнай 4,6%, а за 2016 год склала 10,6%.

Беларусь заняла другое месца па росьце цэнаў сярод дзяржаў ЭАЭС

Тым часам эканаміст Яраслаў Раманчук мяркуе, што Нацбанк у 2017 годзе «падрыхтаваў глебу» для інфляцыі і дэвальвацыі, дапусьціўшы значны рост грашовай масы пры нізкіх тэмпах эканамічнага росту і стагнацыі прадукцыйнасьці працы.

У абяцаньнях Аляксандра Лукашэнкі на «пятую пяцігодку» значыцца зьніжэньне інфляцыі да 5% і «спыненьне росту цэнаў». З абяцаньняў мінулай праграмы (на «чацьвертую пяцігодку») ніводнае не было выканана.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG