Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская апазыцыя ўдзельнічае ў «Эўранэсьце» без Анісім і Канапацкай


Лідэры беларускай апазыцыі на саміце Эўрапейскай народнай партыі ў Брусэлі, Бэльгія. На фота Анатоль Лябедзька (АГП), Аляксандар Мілінкевіч (рух «За Свабоду»), Уладзімер Някляеў і Віталь Рымашэўскі (БХД)

13 кастрычніка ў Брусэлі адбудзецца сумеснае пасяджэньне рабочай групы ў справах Беларусі парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства «Эўранэст» і дэлегацыі Эўрапарлямэнту ў пытаньнях сувязяў зь нашай краінай.

На запрашэньне Эўрапарлямэнту ў гэтай нарадзе бярэ ўдзел дэлегацыя беларускіх апазыцыйных партыяў — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, старшыня Аб’яднанай дэмакратычнай партыі Анатоль Лябедзька, экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі, лідэрка «Гавары праўду» Тацяна Караткевіч.

Прадстаўніц апазыцыйных структур, якія сталі дэпутаткамі Палаты прадстаўнікоў, Алену Анісім і Ганну Канапацкую, у Брусэль не запрасілі. Як паведаміў дэпутат Валеры Варанецкі, «мачыма, таму, што пакуль не сфармаваныя пастаянныя камісіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Ягор Марціновіч

Самае папулярнае

XS
SM
MD
LG