Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Туркмэнскі палітуцякач Анамурадаў знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага


Belarus - Political refugee of Turkmen origin Sherif Klych (Chary Anamuradov)
Belarus - Political refugee of Turkmen origin Sherif Klych (Chary Anamuradov)

Туркмэн Чары Анамурадаў, які мае падвойнае грамадзянства Швэцыі і Расеі і якога 18 ліпеня затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск», ужо амаль тыдзень знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага.

На ўмовы ўтрыманьня ён ня скардзіцца, родныя і сябры ўжо атрымалі ад яго лісты. Зь ім актыўна працуе адвакат, які зьвярнуўся ў амбасады Швэцыі і Расеі, робіць запыты, рыхтуе дакумэнты.

Прэс-сакратар Генэральнай пракуратуры Пётар Кісялёў паведаміў, што міжнародны аддзел Генпракуратуры не дае ніякіх камэнтароў, за што затрымалі Чары Анамурадава. Гэта службовая інфармацыя, якая не разгалошваецца. Але што да працэдуры экстрадыцыі, патлумачыў Радыё Свабода:

«Паколькі чалавек знаходзіцца ў міжнародным вышуку, беларускія спэцслужбы яго затрымалі. Тут ёсьць два моманты: выдаць яго могуць за зьдзейсьненае злачынства і для адбыцьця пакараньня ў той краіне. Калі туркмэнскія ўлады патрабуюць выдаць яго для прыцягненьня да адказнасьці, беларускі бок будзе запатрабоўваць і дасьледаваць усе матэрыялы, правяраць. Я ведаю выпадкі, калі не выдавалі.

Мы абавязкова запатрабуем дакумэнты: чым пацьвярджаецца віна чалавека, ці ёсьць у нас адказнасьць за тое злачынства, у якім яго падазраюць. Калі ў нас няма адказнасьці, дык мы і ня выдадзім. Міжнародныя адносіны — рэч даволі складаная. Але судоў ніякіх ня будзе. Рашэньне аб выдачы ці нявыдачы будзе прымаць Генэральная пракуратура Рэспублікі Беларусь».

Туркмэн Чары Анамурадаў (паводле швэдзкага пашпарта — Шэрыф Клыч) з 2000 году знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу. Туркмэнскія спэцслужбы абвінавачваюць яго ў махлярстве. Так патлумачылі прычыну затрыманьня беларускія міліцыянты. Спачатку Анамурадава перадалі ў транспартную пракуратуру, а потым — у Генэральную пракуратуру. Генпракуратура выдала ордэр на арышт Чары Анамурадава, і яго зьмясьцілі ў СІЗА.

Чары Анамурадаў з 2003 году стала пражывае ў Стакгольме, мае статус палітычнага ўцекача. На запрашэньне свайго сябра і калегі Мурата Ханаліева, які мае беларускае грамадзянства і жыве ў Менску з 1986 году, 18 ліпеня Анамурадаў з дарослай дачкой прыляцеў у Менск з расейскім пашпартам, каб не атрымліваць беларускую візу. У аэрапорце яго затрымалі беларускія памежнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG