Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На вашыя пытаньні адказвае ваенны экспэрт, аглядальнік газэты «Белорусы і рынок» Аляксандар Алесін

Алесін Аляксандар Барысавіч. Нарадзіўся ў 1951 г. У 1968 г. атрымаў сярэднюю адукацыю. У 1973 г. скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту і некаторы час працаваў намесьнікам дырэктара школы.

З 1974 па 1976 год – спачатку ў Менску (пры Белдзяржунівэрсытэце), а потым у Маскве (у Інстытуце павышэньня кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў электратэхнічнай прамысловасьці) прайшоў падрыхтоўку па спэцыяльнасьцях "Эканоміка-матэматычныя мэтады арганізацыі вытворчасьці" і "Аўтаматызаваныя сыстэмы кіраваньня".

Да 1991 г. у якасьці сыстэмнага аналітыка працаваў у прамысловасьці над распрацоўкай кампутэрных сыстэм кіраваньня вытворчасьцю і збыту прадукцыі. З 1991 г. займаўся пытаньнямі кампутарызацыі біржавога гандлю, пасярэдніцкай дзейнасьці і апэрацыяў з каштоўнымі паперамі.

Першыя публікацыі ў газэце "Белорусы и рынок" – у 1992 г. З 1994 г. аж да цяперашняга часу – на сталай працы ў рэдакцыі гэтай газэты, спачатку аглядальнікам, а затым начальнікам аддзелу. Асноўныя тэмы публікацыяў: аналіз каньюнктуры таварных рынкаў (уключна з узбраеньнямі), сытуацыя на прамысловых прадпрыемствах (у тым ліку ваенных), ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з замежнымі краінамі, аналіз ваенна-палітычнай сытуацыі.

***

Расейская авіябаза будзе разьмешчана ў Лідзе і пачне функцыянаваць ужо ў 2013 годзе. Пра гэта паведаміў галоўнакамандуючы ВПС Расейскай Фэдэрацыі генэрал-лейтэнант Віктар Бондараў. «Стварэньне расейскай авіябазы ў Беларусі — гэта вынік выкананьня міжурадавага пагадненьня аб умацаваньні вайсковага складніка Саюзнай дзяржавы. Як удзельніца Саюзнай дзяржавы, Расея абавязана я сфармаваць і мець там сваю авіябазу», — заявіў Бондараў.

Ён таксама паведаміў, што на першапачатковым этапе база будзе расейскай, потым — будзе бачна.

У адным з апошніх інтэрвію Аляксандар Алесін заявіў, што беларускае войска не гатовае да сучаснай вайны

Раней у інтэрвію Свабодзе Алесін таксама заяўляў, што сама дамова пра СПА абмяжоўвае незалежнасьць Беларусі

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG