Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магутны выбух у Кабуле ў 10 здымках

Прынамсі 80 чалавек забітыя і больш за 350 параненыя ў выніку магутнага выбуху ў цэнтры сталіцы Аўганістану Кабулу 31 траўня.

Міністэрства ўнутраных спраў краіны заклікала жыхароў Кабулу здаваць кроў.

Выбух адбыўся ў ранішнюю гадзіну пік непадалёк ад прэзыдэнцкага палацу і раёну разьмяшчэньня замежных амбасадаў. Выбухоўкай быў наладаваны аўтамабіль, паведамляе паліцыя.

Вазір Акбар Хан лічыцца бясьпечным раёнам Кабулу. Там разьмешчаны ўрадавыя ўстановы і замежныя дыпляматычныя прадстаўніцтвы. У раёне пабудаваныя дзясяткі трохмэтровых сьценаў, якія пакліканы абараняць ад выбухаў. Яго ахоўвае паліцыя і служба бясьпекі.

XS
SM
MD
LG