Пацярпелі дзьве вуліцы і чатыры жылыя дамы, паведамляе прэс-служба Марыюпальскай гарадзкой управы паліцыі.
Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, снарады трапілі на прысядзібныя ўчасткі, выбуховай хваляй пашкоджаныя вокны, дахі, сьцены і гаспадарчыя пабудовы. У чатырох дамах перабіта газавая труба і лінія электраперадач. Ахвяр сярод насельніцтва няма.
«Тэрарысты нанесьлі ўдар па мірным населеным пункце, які толькі пачынае жыць мірным жыцьцём. У мінулым годзе Вінаграднае і блізкія да яго пасёлкі ўжо цярпелі ад абстрэлаў з боку незаконных узброеных фармаваньняў», — адзначылі ў паліцыі.
Па факце абстрэлу распачата дасудовае расьсьледаваньне паводле артыкула «Тэрарыстычны акт» Крымінальнага кодэксу Ўкраіны.