Алег Гнятуля апавёў:
“У гэтай газэце агульная, непалітычная, карысная інфармацыя для жыхароў нашага мікрараёну. Да прыкладу, пра тое, што будуць прыбіраць шапікі з прыпынкаў.
Я перайшоў з аднаго дому ў другі. І калі там раскідаў па паштовых скрынях новы нумар газэты, выйшаў з пад’езду і ўбачыў, што тут стаіць патрульная машына зь міліцыянтамі. Яны адразу падышлі да мяне, пасадзілі ў машыну і адвезьлі ў Фрунзенскі РУУС”.
У міліцыі актывіста пратрымалі каля дзьвюх гадзінаў і склалі акт на канфіскацыю каля 380 асобнікаў газэты “Навіны Сухарава” і аднаго асобніка газэты “Наша ніва”.
Алег Гнятуля сказаў:
“Я нічога не парушаў, а проста распаўсюджваў інфармацыю. Ніякіх папераў у міліцыі я не падпісаў”.