Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Макоўская: “Беларусы ў працы з дыяспарай адстаюць”


Рэагуючы на прыняты ў Польшчы закон аб Карце паляка, Міністэрства замежных справаў Беларусі заявіла, што ажыцьцяўленьне гэтага праекту можа “сур’ёзна дэстабілізаваць міжнацыянальныя адносіны, выклікаць напружанасьць у беларускім грамадзтве, парушыць яго стабільнасьць і спарадзіць недавер паміж беларускімі грамадзянамі розных нацыянальнасьцяў”.


На пытаньне, чым выклікана такая занепакоенасьць беларускіх уладаў, прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў сказаў:

“Вы ведаеце, тое, што мы заявілі на мінулым тыдні, гэта вычарпальна на дадзены момант. Больш нічога я дадаць не магу. Вось гэта афіцыйная пазыцыя беларускага боку, якая была выказана. Яна вычарпальная і відавочная для нас”.

Cтаршыня рады міжнароднага грамадзкага аб’яднаньня “Згуртаваньне беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” Алена Макоўская сказала, што яшчэ ў 2002 годзе абмяркоўвалася магчымасьць прыняцьця закону аб суайчыньніках, якія жывуць за мяжой. “Бацькаўшчына” накіравала свае прапановы ва ўрад Беларусі:

“У нашых прапановах мы такую тэрміналёгію, як картка ці пасьведчаньне беларуса, уводзілі. Ці будзе гэта прынята ў тым праекце закону, які сёлета зьбіраецца абмяркоўваць Палата прадстаўнікоў, на гэты момант сказаць вельмі цяжка.
Няма грунту, на які абапіралася б праца дзяржавы з дыяспарай...

На сёньняшні дзень няма ніякага грунту, на які б абапіралася праца беларускай дзяржавы зь беларускай дыяспарай, беларускімі нацыянальнымі мяншынямі. Фактычна такая сыстэмная праца адсутнічае. І перш за ўсё гэта і пытаньне візаў, пытаньне іх знаходжаньня тут, пытаньне рэгістрацыі. Вельмі шмат тых пытаньняў, зь якімі ў кожным разе сутыкаюцца нашы беларусы, калі прыяжджаюць у Беларусь.

Асабліва актуальна гэта для тых беларусаў, якія жывуць побач – у Польшчы, у Літве. Гэта пытаньне прыезду ў Беларусь, гэта кошт візаў, кошт рэгістрацыі, гэта той час, якія губляецца на рэгістрацыю, калі яны наведваюць сваіх сваякоў, страхоўкі на транспартныя сродкі. Вельмі шмат пытаньняў.

Таму Польшча пайшла далей у гэтым пытаньні. Яна дае шэраг прапаноў і льготаў для сваёй дыяспары, для польскага замежжа. Беларусы, вядома, у гэтым пляне моцна адстаюць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG