Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рух “За свабоду” паспрабуюць яшчэ раз зарэгістраваць


Сёньня ў Магілёве адбыўся ўстаноўчы сход незарэгістраванага руху “За свабоду”.


На сходзе дэлегаты пастанавілі чарговы, трэці раз паспрабаваць зарэгістраваць рух. Дэлегаты з усіх рэгіёнаў Беларусі зноў зацьвердзілі статут арганізацыі, абралі кіроўчыя органы. Старшынём руху абраны Аляксандар Мілінкевіч.

Па сканчэньні сходу Аляксандар Мілінкевіч паведаміў “Свабодзе”:
"Мы ня проста правялі сход, а ў другой частцы абмеркавалі сытуацыю, пляны на будучыню, стратэгію. Галоўнае да чаго мы дайшлі, што прабеларускія, праэўрапейскія сілы павінны шчыльна яднацца і супрацоўнічаць. Пра гэта даўно гаворыцца, але, калі не стварыць прабеларускіх, праэўрапейскіх сілаў, мы сапраўды значна слабейшыя. Для нас галоўнае – заангажаваць людзей у розныя кампаніі. Перш за ўсё сёлета гэта кампанія “За свабодныя выбары”. Другая кампанія – гэта эўрапеізацыя Беларусі. І, безумоўна, яшчэ адна кампанія – абароны палітрэпрэсаваных”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG