Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В.Скарабагатаў: “У Дзень волі штосьці прыемнае зраблю для сябе, для сяброў”


Чым ёсьць угодкі абвяшчэньня БНР для Беларусі сёньняшняй? Як лепей, на погляд знаных беларусаў, адзначаць гэтую дату? Сёньня з развагамі на гэтую тэму – заслужаны артыст Беларусі, вядомы опэрны сьпявак, кіраўнік “Беларускай капэлы” Віктар Скарабагатаў, якога менавіта за ўдзел у сьвяткаваньні Дня Волі затрымлівалі ў 1990-х гадах.


Скарабагатаў: Гэта дата для беларускага народу абсалютна эксклюзіўная, бо калі б не была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка, не было б і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Зразумела, не была б абвешчаная і Рэспубліка Беларусь! Гэта абсалютна фэнамэнальная дата ў гісторыі Беларусі, у гісторыі беларускага народу. І адзначаць яе трэба адпаведным чынам – гэта сьвята дзяржавы, незалежна ад таго, як мы ставімся да гэтай падзеі (камусьці падабаецца, камусьці не падабаецца). Аб’ектыўна – гэта самая значная падзея ХХ стагодзьдзя для беларускай дзяржавы, беларускага народу.

Карэспандэнтка: А вы асабіста будзеце яе сьвяткаваць?

Скарабагатаў: Канечне. Я адзначаю кожны год гэта сьвята. Ну а як сьвяткаваць – тут, канечне ж, хто як разумее: у асяродзьдзі сваіх сяброў ці ва ўласнай кухні. І я адзначу. Але як гэта адбудзецца, цяпер сказаць яшчэ не магу, над гэтым пытаньнем яшчэ ня думаў. Канечне ж, штосьці прыемнае зраблю для сябе, для сваіх сяброў... А тое, што варта адзначаць – канечне ж, варта!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG