В.Крываль на пачатку працэсу адмовіўся даваць паказаньні на расейскай мове і запатрабаваў, каб працэс вёўся на беларускай мове. Судзьдзя Сяргей Афонскі абвясьціў перапынак.
Спадара Крываля вінавацяць у тым, што ён нібыта не падпарадкаваўся патрабаваньням міліцыянтаў. Яго разам з сям'ёй прадпрымальніка Аляксандра Цацуры затрымалі па дарозе ў Менск 10 студзеня і склалі пратаколы.
Судовае паседжаньне перанесена на 27 лютага.