Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КХП БНФ абскарджвае папярэджаньне Міністэрства юстыцыі


Сёньня ў Вярхоўным Судзе Беларусі разглядалася скарга Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ да Міністэрства юстыцыі.


6 сьнежня Міністэрства юстыцыі вынесла КХП БНФ пісьмовае папярэджаньне за распаўсюд звароту да службовых асобаў, выканкамаў, установаў адукацыі, органаў юстыцыі пракуратуры ды іншых “Асіміляцыя – злачынства супраць чалавецтва”.

Міністэрства юстыцыі лічыць, што ў лісьце ўтрымліваецца “тэндэнцыйная інфармацыя ў дачыненьні палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, грубыя паклёпніцкія выпады ў дачыненьні нацыянальнай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, народу Расеі і яго гісторыі”.

Судзьдзя Валер Самалюк не задаволіў хадайніцтва КХП БНФ аб запрашэньні адваката. У той жа час на грамадзянскім працэсе прысутнічаў пракурор, чаго раней не здаралася ў судовай практыцы. Суд таксама не задаволіў хадайніцтва аб правядзеньні лінгвістычнай экспэртызы.

Прадстаўнік Міністэрства юстыцыі – начальнік аддзелу грамадзянскіх аб’яднаньняў спадар Печкуроў так і не назваў суб’ект, які абразілі, і не назваў, хто канкрэтна абураўся, чые нацыянальныя пачуцьці закранулі.

Намесьнік старшыні КХП БНФ Валер Буйвал распавёў:

“Прадстаўнікі КХП-БНФ бароняць беларускі народ, беларускую культуру, нашы нацыянальныя інтарэсы. Міністэрства юстыцыі бароніць палітыку Расеі і гісторыю Расеі. Прысутнічала прадстаўніца пракуратуры, якая цалкам стаяла на баку Міністэрства юстыцыі. Вельмі дзіўна, бо на грамадзянскіх працэсах прадстаўнікоў пракуратуры не бывае. А сёньня мы гэта ўбачылі. І яна там з усьмешкай сказала, што цяпер будзе толькі так”.

Канчатковае рашэньне па скарзе КХП БНФ да Міністэрства юстыцыі будзе вынесена 6 лютага а 14-й гадзіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG