Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Слонім: фінансавая міліцыя зацікавілася ліквідаванай грамадзкай арганізацыяй


Алеся Масюка, кіраўніка былога грамадзкага аб’яднаньня “Ветразь”, выклікаюць у фінансавую міліцыю.


Ён павінен запоўніць дэклярацыі аб прыбытках адразу за тры папярэднія гады: 2005—2007. Паводле словаў актывіста, яму патлумачылі, што ўзьнікла цікавасьць да крыніцаў фінансаваньня “Ветразя”, які быў зьліквідаваны ў сьнежні 2006 году. Прычына ліквідацыі — адсутнасьць юрыдычнага адрасу. Сам Алесь Масюк пра скасаваньне грамадзкага аб’яднаньня даведаўся толькі праз паўгода.
Цяпер Алесь Масюк стаіць на ўліку ў службе занятасьці. Летась яму ўдалося ўладкавацца дарожным рабочым у Слонімскае дарожна-рамонтнае будаўнічае ўпраўленьне (ДРБУ-6), але кантракт скончыўся, і яго звольнілі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG