Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бахрэйн высылае іранскага дыплямата


Бахрэйн загадаў супрацоўніку іранскай амбасады пакінуць краіну на працягу 72 гадзін за меркаваную сувязь з іранскай шпіёнскай сеткай, выкрытай нядаўна ў Кувэйце. Раней у красавіку, Кувэйт выслаў трох іранскіх дыпляматаў і супрацоўнікаў пасольства па абвінавачваньні ў шпіянажы. Гэтыя крокі ўзмацнілі напружанасьць у адносінах паміж пераважна шыіцкім Іранам і кіраванымі сунітамі арабскімі дзяржавамі Пэрсыдзкага заліву.

У сакавіку, сілы Савудаўскай Арабіі высадзіліся ў Бахрэйне, каб дапамагчы разграміць пераважна шыіцкі рух пратэсту. Іран сёньня заявіў, што пакідае за сабой права на адпаведную рэакцыю на крок Бахрэйну.
XS
SM
MD
LG