Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: апазыцыя пагадзілася на плян перадачы ўлады


У Емэне апазыцыя падтрымала прапанаваны суседнімі краінамі плян перадачы ўлады ў краіне.

Паводле пляну, які распрацавала Рада супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі, прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех павінен пакінуць сваю пасаду на працягу месяца. Пасьля гэтага будзе сфармаваны ўрад Нацыянальнай еднасьці. Салеху дадуць гарантыі бясьпекі.

Раней дзейны кіраўнік таксама пагадзіўся на названы плян.

У панядзелак у Емэне працягваліся шматтысячныя акцыі пратэсту з патрабаваньнем зыходу прэзыдэнта. У сутыкненьнях з паліцыяй загінулі тры чалавекі. Агульная колькасьць ахвяраў забурэньняў у краіне, якія пачаліся ў студзені, перасягнула 130 чалавек.
XS
SM
MD
LG