Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: у Дэраа загінулі 25 чалавек


У горадзе Дэраа на поўдні Сырыі, куды ў панядзелак былі ўведзеныя войскі і бронетэхніка, загінулі як найменей 25 чалавек. Прадстаўнік сырыйскіх уладаў заявіў на дзяржаўнай тэлевізіі, што войскі ўвялі на просьбу мясцовых жыхароў, каб абясшкодзіць дзейныя там «экстрэмісцкія тэрарыстычныя групы». Паведамляецца, што вайсковыя падразьдзяленьні ўведзеныя таксама ў прымесьці Дамаску.

Тым часам Злучаныя Штаты разглядаюць магчымасьць увядзеньня санкцыяў супраць ураду Сырыі.
XS
SM
MD
LG