Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лябедзьку выклікаюць на допыт


Анатоль Лябедзька
Анатоль Лябедзька
Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька выкліканы на допыт у пракуратуру Менску ў сувязі з крымінальнай справай аб тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.

Яго выклікаюць у якасьці сьведкі. Сьледчы пракуратуры Канстанцін Глаўніцкі прызначыў сустрэчу на 26 красавіка, у дзень правядзеньня ў Менску «Чарнобыльскага шляху».

Сам палітык разглядае гэты выклік як пэўны псыхалягічны ціск на апанэнтаў рэжыму:

«Усе кропкі над „і“ будуць расстаўленыя заўтра. Запрашэньне прыйсьці ў пракуратуру з нагоды выбуху ў мэтро, натуральна, ніякім чынам мяне не датычыць. Таму, я думаю, гэта проста падстава для нейкіх размоў на іншыя тэмы. У любым выпадку гэта можна разглядаць як пэўны псыхалягічны ціск, які працягваецца пасьля выбарчай кампаніі адносна дзейных палітыкаў», — заявіў Анатоль Лябедзька сайту ucpb.org.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG