Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч: паказаньні сьведкаў былі хлусьлівыя


Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў.
Зьміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў.
Палітвязень Зьміцер Дашкевіч зьвярнуўся ў Генэральную пракуратуру з патрабаваньнем прыцягнуць сьведкаў з боку абвінавачаньня да адказнасьці за хлусьлівыя паказаньні.

Яны сьведчылі на судзе супраць Зьмітра Дашкевіча й Эдуарда Лобава.

Дашкевіч зьвяртае ўвагу пракуратуры, што паказаньні сьведкаў Малышава й Савіцкага былі хлусьлівыя й не адпавядалі рэчаіснасьці, паведамляе прэс-служба «Маладога фронту».

Дашкевіч выказвае ўпэўненасьць, што ўсе, хто ілжыва сьведчыў супраць яго і Эдуарда Лобава — тыя «нібыта пацярпелыя», якія давалі паказаньні з суседняга пакоя — у будучыні абавязкова будуць справядліва пакараныя.

Лідэр «Маладога фронту» падкрэсьлівае, што ніводнае з прад’яўленых яму й Лобаву абвінавачаньняў не адпавядае рэчаіснасьці.

«Усе добра ведаюць, што я й Лобаў даўно займаемся палітычнай дзейнасьцю, і нападаць на кагосьці за дзень да выбараў, „падпалу Рэйхстага“, нам было б вельмі нявыгадна», — заяўляе Дашкевіч.

Савіцкі й Малышаў — гэтак званыя «пацярпелыя» — у залі суду так і не зьявіліся. Яны адказвалі на пытаньні з-за сьценкі.

18 сьнежня 2010 году, за дзень да вулічнай акцыі ў Менску, Хлопцаў абвінавацілі ў хуліганстве – нібыта яны зьбілі Малышава і Савіцкага.

Маладафронтаўцы заяўлялі, што крымінальная справа справакаваная ўладамі. У выніку Дашкевіч атрымаў два гады калёніі агульнага рэжыму, Лобаў — чатыры ў калёніі ўзмоцненага рэжыму.

Абарона прасіла цалкам апраўдаць абвінавачваных маладафронтаўцаў з-за недаказанасьці віны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG