Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Емэне адкрылі агонь па маніфэстантах


Емэнскія сілы бясьпекі сёньня адкрылі агонь для разгону дэманстрантаў у паўднёвым горадзе Таіз. Актывісты і сьведкі сьцьвярджаюць, што войскі стралялі кулямі і ўжывалі сьлезацечны газ для разгону дзесяткаў тысячаў пратэстоўцаў, якія патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Алі Абдала Саліха. Сьцьвярджаецца, што некалькі чалавек атрымалі раненьні,
некаторыя з іх кулявыя.

Саліх кіруе Емэнам 32 гады. Дэманстранты, пачынаючы ад канца студзеня, праводзяць масавыя маніфэстацыі, патрабуючы ягонай адстаўкі. На мінулым тыдні Саліх пагадзіўся перадаць уладу свайму намесьніку на працягу 30 дзён.
XS
SM
MD
LG