Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Індыі памёр сусьветна вядомы гуру Сат'я Саі Баба


У Індыі памёр сусьветна вядомы і адзін з самых паважаных індуісцкіх гуру Сат'я Саі Баба. Яму было 85 гадоў. Ён пакутаваў на хваробу сэрца.

Чакаецца, што на разьвітальную цырымонію ў родным горадзе Саі Бабы Путапартхі (штат Андхра-Прадэш на поўдні Індыі) зьбяруцца сотні тысяч людзей.

Сярод мільёнаў пасьлядоўнікаў вучэньня Саі Бабы -- вядомыя палітычныя дзеячы, прадпрымальнікі, галівудзкія зоркі.

Аддзяленьні арганізацыі Саі Бабы працуюць больш, чым у ста краінах.
XS
SM
MD
LG