Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалі: ісламісты захапілі чарговы горад


Самалі – ваеўнікі Аль-Шабааб падчас баёў з урадавымі сіламі ў сталіцы краіны Магадзішу, жнівень, 2010
Самалі – ваеўнікі Аль-Шабааб падчас баёў з урадавымі сіламі ў сталіцы краіны Магадзішу, жнівень, 2010
У Самалі ісламісцкая групоўка Аль-Шабааб захапіла кантроль над стратэгічна важным горадам Дусамарэб, паведамляе Бі-бі-сі. Да сёньняшняга дня горад кантралявала ўзброеная групоўка, ляяльная фэдэральнаму ўраду краіны.

Апошнія дзесяцігодзьдзі фэдэральны ўрад вядзе бесьперапынную вайну з паўстанцамі, сэпаратыстамі, ісламістамі і піратамі. Непасрэдна пад кантролем ураду, які падтрымлівае Захад, знаходзяцца толькі некаторыя раёны сталіцы – Магадзішу.
XS
SM
MD
LG