Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Емэн: прэзыдэнт сыдзе цягам месяца


Емэн – паранены пратэстовец
Емэн – паранены пратэстовец
Прэзыдэнт Емэну Алі Абдула Салех пагадзіўся сысьці ў адстаўку, паведамляе емэнскае дзяржаўнае тэлебачаньне.

Салех прыняў прапанову прадстаўнікоў Лігі Арабскіх дзяржаў, якія пасярэднічалі ў перамовах паміж урадам і апазыцыяй. Аб адстаўцы будзе аб'яўлена цягам трыццаці дзён. Прэзыдэнт перадасьць уладу віцэ-прэзыдэнту ўзамен на гарантыі недатыкальнасьці.

Паводле паведамленьняў агенцтваў, лідэры апазыцыі прынялі гэты варыянт.

Тым часам у суботу апазыцыя працягвала акцыі пратэсту. У горадзе Адэн на поўдні краіны былі параненыя двое ўдзельнікаў страйку.

У часе забурэньняў у Емэне загінулі больш за 130 чалавек.
XS
SM
MD
LG