Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран чакае ад Эгіпту сыгнал для аднаўленьня кантактаў


Міністар замежных справаў Ірану Алі Акбар Салехі
Міністар замежных справаў Ірану Алі Акбар Салехі
Міністар замежных справаў Ірану Алі Акбар Салехі заклікаў Эгіпет зрабіць “адважны крок” да аднаўленьня дыпляматычных сувязяў з Тэгеранам. Іран разарваў дыпляматычныя дачыненьні з Эгіптам пасьля Ісламскай рэвалюцыі ў 1980 годзе, і цяпер абедзьве краіны падтрымліваюць кантакты на ўзроўні аддзелаў па прадстаўленьні інтарэсаў у абедзьвюх сталіцах.

Міністар замежных справаў Эгіпту Набіл аль-Арабі абвясьціў, што Каір гатовы “адгарнуць новую старонку” з Тэгеранам.

За часы Хосьні Мубарака, адхіленага ад улады ў лютым, Эгіпет імкнуўся абмежаваць уплывы Ірану ў рэгіёне з прычыны іранскіх ядзерных плянаў і падтрымкі лібанскага радыкальнага руху “Хізбала”.
XS
SM
MD
LG