Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трыпалі: авіяўдары НАТО па цэнтры лібійскай сталіцы


Кадафі каля сваёй рэзыдэнцыі
Кадафі каля сваёй рэзыдэнцыі
Авіяцыя НАТО нанесла ўдар па навакольлях рэзыдэнцыі Муамара Кадафі ў цэнтры Трыпалі. Прадстаўнік лібійскага ўраду Муса Ібрагім паведаміў, што ў выніку налёту загінулі тры чалавекі. НАТО не камэнтавала гэтае здарэньне.

Незадоўга перад гэтым амэрыканскі сэнатар Джон Маккейн заявіў, што Вашынгтону варта прызнаць паўстанцаў і распачаць наземныя апэрацыі супраць сілаў Кадафі. Маккейн выступаў у кантраляваным паўстанцамі горадзе Бэнгазі.

Барак Абама, а таксама лідэры Францыі і Брытаніі заяўлялі, што ня спыняць авіяўдары, пакуль Кадафі ня будзе адхілены ад улады.
XS
SM
MD
LG