Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 пацярпелых ад выбуху выпісаныя з клінік


"Па зьвестках на 18:00 22 красавіка, з клінік Менску выпісаныя яшчэ 18 пацярпелых падчас тэракту ў мэтро", -- паведаміла агенцтву "Інтэрфакс-Захад" прэс-сакратарка міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Шульпіна.

Яна сказала, што ў цяперашні час у лякарнях гораду на стацыянарным лячэньні застаюцца 96 чалавек, 10 зь якіх -- у цяжкім стане, стан 20 хворых мэдыкі ацэньваюць як сярэдняй ступені цяжкасьці, стан лёгкай ступені цяжкасьці -- у 66 пацыентаў.

В.Шульпіна падкрэсьліла, што ўсе пацыенты атрымліваюць неабходную мэдычную дапамогу ў поўным аб'ёме.

"Для паўнавартаснага дынамічнага назіраньня за пацярпелымі ў начны час у лякарнях узмоцненыя брыгады дзяжурных лекараў. Ва ўсіх лячэбных установах маецца дастатковы запас перавязачнага матэрыялу і мэдыкамэнтаў, донарскай крыві", -- сказала яна.

Прэс-сакратарка таксама адзначыла, што арганізаванае кругласутачнае дзяжурства пэрсаналу на аптэчных складах для апэратыўнага папаўненьня лякарняў неабходнымі лекавымі сродкамі. Забясьпечваецца псыхалягічная падтрымка пацярпелых і іх блізкіх ва ўсіх установах аховы здароўя. Для атрыманьня інфармацыі пра стан пацыентаў працягваюць працу тэлефоны гарачай лініі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG