Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: жанчыны сярод ахвяраў


На усходзе Аўганістану ў выніку ваеннай апэрацыі міжнародных сілаў загінулі дзьве жанчыны. Раней улады паведамілі пра сьмерць дзьвюх жанчынаў і дзіцяці ў правінцыі Кунар. Прадстаўнікі сіл кааліцыі заявілі, што ў часе апэрацыі былі забітыя 17 баевікоў, адзін зь якіх хаваўся за жанчынамі.
Сёньня ў горадзе Джэлалабадзе ў выніку выбуху мікрааўтобусу таксама загінулі трое паліцэйскіх. Адказнасьць за тэракт узялі на сябе талібы.
XS
SM
MD
LG