Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цана "Белтрансгазу" не зьмянілася


Старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасьці Георгі Кузьняцоў лічыць актуальнай праведзеную ў канцы 2006 году інвэстбанкам ABN Amro рынкавую ацэнку кошту актываў ААТ "Белтрансгаз".

"Першую палову "Белтрансгаза" мы прадалі за 2,5 млрд. даляраў ЗША, адпаведна, уся кампанія каштуе 5 млрд.", — заявіў Кузьняцоў Інтэрфаксу.

Кузьняцоў даў зразумець, што ўрад Беларусі і "Газпром" ужо вядуць перамовы пра поўную ці частковую куплю-продаж дзяржаўнай долі ў "Белстрансгазе", але безь яго ўдзелу. "Я ня ўдзельнічаю і не ўваходжу ў ніводную з групаў на перамовах", — запэўніў чыноўнік.

Дырэктар фонду дзяржмаёмасьці Натальля Жарнасек заявіла 7 красавіка пра магчымы продаж 50% дзяржаўнай долі ў "Белтрансгазе".

"Магчымы продаж долі дзяржавы ў МТС, "Белтрансгазе" і акцыяў аб'яднанай кампаніі, якая ствараецца цяпер на базе "Гродна Азот" і "Гродна Хімвалакно", — заявіла Жарнасек.

"Газпром" цягам 2007—2010 гадоў выкупіў 50% акцыяў "Белтрансгазу" за 2,5 млрд. даляраў роўнымі долямі па 625 млн. даляраў.

Зьдзелка грунтавалася на праведзенай напрыканцы 2006 году інвэстыцыйным банкам ABN Amro ацэнкі рынкавага кошту актываў "Белстрансгаза" ў 5 млрд. даляраў ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG