Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімера Шульжыцкага дапыталі ў справе тэракту. Яго трымаюць у пастарунку


Сябру Рады "Моладзі БНФ" ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры правялі паўторны ператрус.

Уладзімера Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёну. Ён паведаміў “Свабодзе”, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў мэтро.

Сьледчага, са слоў Шульжыцкага, цікавіла, што той ведае пра выбух, што пра гэта кажуць людзі, але найболей сьледчы цікавіўся фотаздымкамі, якія Шульжыцкі разьмясьціў на сваёй інтэрнэт-старонцы. На гэтых здымках Уладзімер Шульжыцкі пазіруе з рознай зброяй часоў Другой усясьветнай вайны.

Хлопцу давялося тлумачыць сьледчаму, што гэтыя здымкі былі зробленыя ў той час, калі ён здымаўся ў кіно.

Пазьней Ўладзімер Шульжыцкі накіраваўся ў міліцыю, каб высьвятліць лёс ягоных пнэўматычных стрэльбаў і пнэўматычнага пісталета, якія напярэдадні ў яго канфіскавалі міліцыянты.

Пасьля гэтага ягоны тэлефон не адказваў.

Раніцай 21 красавіка маці Ўладзімера Шульжыцкага паведаміла, што ноччу ў іх кватэры быў праведзены паўторны ператрус, прычым, міліцыянты прыходзілі разам з Уладзімерам: сканфіскавалі кампутар і ды іншыя рэчы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG