Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лібія: забітыя два замежныя журналісты


Місурата – будынак, заняты праўрадавымі войскамі, пад гранатамётным абстрэлам паўстанцаў
Місурата – будынак, заняты праўрадавымі войскамі, пад гранатамётным абстрэлам паўстанцаў
Двое замежных журналістаў загінулі і двое былі параненыя сёньня, патрапіўшы пад мінамётны абстрэл у горадзе Місурата на захадзе Лібіі. Іх нацыянальнасьць высьвятляецца.

У Місураце ўжо паўтара месяца працягваюцца жорсткія баі паміж паўстанцамі і войскамі Муамара Кадафі, якія аблягаюць горад.

Ачольніца ведамства ААН па правох чалавека Наві Пілэй заявіла ў сераду, што антыўрадавыя сілы ўжываюць пры абстрэлах Місураты касэтныя бомбы, што, паводле яе слоў, мяжуе зь "міжнародным ваенным злачынствам".

Прадстаўнікі паўстанцаў называюць авіяналёты НАТО на сілы Кадафі ля Місураты "неэфэктыўнымі" і выказваюць асьцярогі, што без умяшальніцтва замежных войскаў, горад зможа пратрымацца яшчэ толькі некалькі дзён.

Вялікая Брытанія, Францыя і Італія абвясьцілі, што пасылаюць на дапамогу лібійскім паўстанцам вайсковых адмыслоўцаў. НАТО, аднак, па-ранейшаму выключае магчымасьць наземнай апэрацыі ў Лібіі.
XS
SM
MD
LG