Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны Пэрсыдзкай затокі абмеркавалі сытуацыю ў Емэне


Краіны Пэрсыдзкай затокі абмеркавалі сытуацыю ў Емэне

Міністры замежных спраў краінаў Пэрсыдзкай затокі абмеркавалі сёньня ў Дубаі зь емэнскай урадавай дэлегацыяй шляхі ўрэгуляваньня крызісу ў Емэне.

У выніковай сумеснай заяве гаворыцца, што разглядаліся розныя варыянты вырашэньня праблемы, але ні пра якія канкрэтныя пляны не сказана.

Рада супрацоўніцтва краінаў Пэрсыдзкай затокі спрабуе выступіць пасярэднікам у вырашэньні канфлікту у Емэне і дамагаецца добраахвотнай адстаўкі прэзыдэнта краіны Алі Абдалы Салеха.

У апошнія дні ў Емэне ў часе масавых акцыяў супраць мірных дэманстрантаў была прымененая зброя, ёсьць забітыя і параненыя.
XS
SM
MD
LG