Прэм'ер-міністар Расеі Ўладзімір Пуцін у трэці раз за час свайго знаходжаньня на цяперашняй пасадзе сёньня выступіць перад дэпутатамі Дзяржаўнай думы са справаздачай аб дзейнасьці ўраду. Як заявіў журналістам сьпікер Думы Барыс Грызлоў, час выступу прэм'ера ня будзе абмяжоўвацца. Прадстаўнікі кожнай парлямэнцкай фракцыі змогуць задаць прэм'еру па тры пытаньні.
Прэм'ер Расеі выступіць у Думе
