Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сырыйскім Хомсе стралялі ў дэманстрантаў


У трэцім па велічыні сырыйскім горадзе Хомс сёньня раніцай сілы бясьпекі адкрылі агонь па дэманстрантах, якія сабраліся на цэнтральнай плошчы. Пакуль няма дадзеных пра колькасьць параненых ці забітых. Хваляваньні ў горадзе працягваюцца ўжо некалькі дзён. У нядзелю загінулі ня менш як 12 чалавек. Галоўнае патрабаваньне пратэстаўцаў – адстаўка прэзыдэнта Башара Асада.
Сырыйскія ўлады заяўляюць, што непарадкі ў краіне перарасьлі ва ўзброены мяцеж і абвінавчваюць у яго арганізацыі ісламістаў.
XS
SM
MD
LG