Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Сырыі: у краіне -- узброены мяцеж


Міністэрства ўнутраных справаў Сырыі заявіла, што непарадкі ў краіне перарасьлі ва ўзброены мяцеж, які арганізавалі групоўкі, зьвязаныя зь ісламісцкімі арганізацыямі салафітаў. Міністэрства ўнутраных справаў Сырыі абвінаваціла гэтыя групоўкі ў забойстве салдат, паліцыянтаў і мірных грамадзянаў і папярэдзіла, што арганізатары непарадкаў будуць пакараныя. Улады Сырыі паабяцалі аднавіць у краіне стабільнасьць і бясьпеку. Тысячы чалавек сабраліся ў панядзелак на новыя акцыі пратэсту ў трэцім паводле велічыні горадзе Сырыі Холмсе з патрабаваньнем неадкладнай адстаўкі Асада і міністраў цяперашняга ўраду. У нядзелю, паводле апазыцыянэраў, у сутыкненьнях з супрацоўнікамі сілаў бясьпекі ў Холмсе былі забітыя 12 чалавек.
XS
SM
MD
LG