Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нігерыя: ахвяры пасьля выбараў


На поўначы Нігерыі ў выніку забурэньняў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў загінулі некалькі чалавек – пра гэта паведамляюць мясцовыя крыніцы. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтай інфармацыі няма.

Сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыянтамі і вайскоўцамі здарыліся, у прыватнасьці, у гарадох Кана і Кадуна, дзе людзі выйшлі на вуліцы, заявіўшы, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя.

Згодна з афіцыйнымі зьвесткамі, перамогу на выбарах здабыў дзейны прэзыдэнта Гудлак Джонатан, набраўшы ўдвая болей галасоў, чым яго найбліжэйшы супернік Мухамаду Бухары, якога найперш падтрымалі жыхары мусульманскай поўначы краіны. За Джонатана, наадварот, актыўней галасавалі на хрысьціянскім поўдні.

Назіральнікі ад Афрыканскага Зьвязу лічаць, што гэта былі найлепшыя выбары ў Нігерыі за апошнія гады.
XS
SM
MD
LG