Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Японія: робаты замералі радыяцыю


Робат падчас замеру радыяцыі на трэцім рэактары "Фукусімы"
Робат падчас замеру радыяцыі на трэцім рэактары "Фукусімы"
У Японіі на пашкоджанай у выніку землятрусу атамнай электрастанцыі “Фукусіма” спэцыялісты выкарысталі сёньня робатаў для замераў роўню радыяцыі. Згодна з атрыманымі зьвесткамі, радыяцыйная сытуацыя паблізу першага і трэцяга рэактараў станцыі не дапускае прысутнасьці чалавека. Гэта значна ўскладняе запуск сыстэм ахалоджваньня рэактараў.

Апэратар аварыйнай электрастанцыі кампанія TEPCO абнародавала ўчора дзевяцімесячны плян аднаўленчых работ, якія прадугледжвае і збудаваньне новых сыстэм ахалоджваньня. Тым самым кампанія ўпершыню прызнала, што работы для запуску існуючых сыстэм ня мелі посьпеху.
XS
SM
MD
LG