Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне скарачаецца колькасьць праваэкстрэмістаў


Агульная колькасьць удзельнікаў і прыхільнікаў праваэкстрэмісцкіх груповак у Нямеччыне скарацілася, паведаміў кіраўнік Фэдэральнага ведамства па абароне канстытуцыі Гайнц Фром.

У 2010 годзе гэтая колькасьць склала 25 тысяч чалавек, то бок на 1600 менш, чым пазалетась. Працягвае скарачацца колькасьць членаў Нацыянал-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. На канец 2010 шэрагах партыі налічвалася 6600 чалавек – на 300 менш, чым у 2009.
XS
SM
MD
LG