Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім мэтро прыбралі лавачкі з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа”


Але гэта было зроблена яшчэ да заяваў Лукашэнкі — перад адкрыцьцём “Кастрычніцкай” 14 красавіка, паведамляе «Эўрапейскае радыё для Беларусі».

З дзьвюх станцыяў менскага мэтро — “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” — пасьля тэракту 11 красавіка прыбралі лавачкі.

Пра гэта Эўрарадыё паведаміў намесьнік начальніка менскага мэтрапалітэну Алег Круглоў.

«Мы ўжо прыбралі з дзьвюх станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыцьцём станцыі ”Кастрычніцкая”. Мы прыбралі на станцыі “Кастрычніцкая” і “Плошча Якуба Коласа».

Пра тое, што лавачкі ў мэтро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Аляксандар Лукашэнка. Цікава, што з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” лавачкі зьніклі яшчэ да гэтай заявы.

Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў мэтро прадугледжваліся праектам, а значыць будаваліся першапачаткова разам з мэтро.

Ці будуць прыбіраць лавачкі зь іншых станцый — пакуль не вядома.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG